Беларуская Служба

Расійскія спецслужбы дапамагалі беларускім у катаваннях жніўня-2020

06.10.2021 12:49
Аб гэтым расказаў заснавальнік расійскага праекту Gulagu.net Уладзімір Асечкін.
   Gulagu.net
Заснавальнік расейскага праекту Gulagu.net Уладзімір Асечкінhttps://belsat.eu/news

Заснавальнік расійскага праекту Gulagu.net расказаў у эфіры праекту «Вот так», што мае звесткі аб удзеле Службы вонкавай выведкі Расіі і іншых спецслужбаў у катаваннях у Беларусі, паведамляе «Белсат».

Гаворка ішла пра здабыты журналістамі відэаархіў расійскай Федэральнай службы выканання пакаранняў, на якім бачныя жорсткія катаванні ў месцах пазбаўлення волі.
Уладзімір Асечкін, заснавальнік праекту Gulagu.net, расказаў у эфіры 5 кастрычніка, што тое, што адбывалася ў Беларусі ў жніўні 2020 года, адбывалася з удзелам Службы вонкавай выведкі Федэральнай службы бяспекі Расіі:

«Нам вядома, што ў тым ліку байцы атрадаў спецыяльнага прызначэння ФСІН перамяшчаліся ў Беларусь для таго, каб ужываць жорсткія, бесчалавечныя метады адносна мірных дэманстрантаў», – заявіў Асечкін.

Цяперашні зліў відэа катаванняў ён назваў «самым грандыёзным правалам спецслужбаў Расіі». З атрыманых 40 Гб звестак яшчэ не паспелі праглядзець усе відэа катаванняў, апублікавалі пакуль адно самае жорсткае відэа гвалтавання звязанага зняволенага.

Праект Gulagu.net абяцае назваць імёны тых, хто ўдзельнічаў у катаваннях і быў іх замоўнікам. Адказных за катаванні Асечкін лічыць асабіста Уладзіміра Пуціна, які прызначаў адказных за «катавальны канвеер».

яс