Сёння на разгляд у Еўрапарламент унесены праект рэзалюцыі па пагаршэнні сітуацыі ў Беларусі.
У рэзалюцыі знайшлі адлюстраванне прапановы стратэгіі беларускіх дэмакратычных сіл.
Кіраўнік НАУ Павал Латушка падрабязна расказаў пра тэзісы рэзалюцыі.
У дакуменце гаворыцца, што:
- Краіны ЕЗ не прызналі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з-за масавых фальсіфікацый, і ўпершыню закладваецца тэзіс аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі;
- Інцыдэнт з выкраданнем грамадзянскага самалёта Ryanair – называецца актам дзяржаўнага тэрарызму;
- Еўрапарламент звяртаецца да Еўрапейскага савета ўзгадніць у кастрычніку стратэгію больш рашучых санкцыяў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
- Прапануецца ўвядзенне дадатковых санкцыяў на такія сектары як сталь, драўніна і хімічная прамысловасць
- Пашырэнне санкцыяў на ўсе астатнія дзяржаўныя банкі і ключавыя кампаніі, як «Беларуськалій» і «Белтэлекам»
- Аддзельна Еўрапарламент заклікае аб'явіць службовыя асобы КДБ Беларусі на тэрыторыі ЕЗ персонамі нон грата.
- Ініцыятары рэзалюцыі прапануюць краінам ЕЗ адклікаць на кансультацыі сваіх паслоў з Мінска ў якасці палітычнага сігналу Мінску і прыпыніць акрэдытацыю беларускіх дыпламатаў у ЕЗ. Цалкам спыніць запрашэнне службовых асоб на міжнародныя двухбаковыя мерапрыемствы, у тым ліку і парламентарыяў.
- Рэзалюцыя падкрэслівае незаконнасць кіравання Лукашэнкі і адхіляе ўсе пагадненні заключаныя ім ад імя Беларусі, асабліва пасля заканчэння яго тэрміну 5 лістапада мінулага году.
- Калі Расія будзе працягваць сваю цяперашнюю палітыку ў адносінах да Беларусі, заяўляецца пра гатоўнасць увядзення дапаўняльных мер стрымання ў дачыненні да Расіі.
- Рэзалюцыя падтрымлівае дзейнасць дэмсіл Беларусі Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
- Еўрапарламент прапануе выкарыстоўваць прынцып універсальнай крымінальнай юрысдыкцыі для асуджэння Аляксандра Лукашэнкі і членаў яго рэжыму асабіста за здзейсненыя злачынствы супраць народа Беларусі і прапануе перадаць пытанне па Беларусі для разгляду ў Міжнародным крымінальным Судзе.
- Еўрапарламент заклікае ўсе прадпрыемствы ЕЗ у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ўстрымацца ад любых новых інвестыцый у Беларусі.
Еўрапарламент падтрымлівае абмеркаванне магчымасці стварэння ў Гаазе Міжнароднага трыбунала па парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
яс