Беларуская Служба

У Літве заявілі пра 2 млрд долараў, якія страціла Беларусь

07.10.2021 13:55
Міністр энергетыкі зазначыў, што ў Вільнюсе будуць сачыць за развіццём падзей.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

У Літве заявілі пра 2 млрд долараў, якія страціла Беларусь. Праўда, не зусім ясна, што гэта за сума і з чаго яна складаецца.

Міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс заявіў, што яго краіне «ўдалося выканаць сваю задачу і прадухіліць трапленне ў краіну электраэнергіі, вырабленай на Астравецкай АЭС». Ён даў «гарантыю на 110%», што электраэнергія, якая вырабляецца на БелАЭС, не паступае ў Літву. І менавіта намаганні літоўскага боку па «энергетычнай блакадзе» і каштуюць Беларусі вялізную суму, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на сайт lrt.lt.

Крэйвіс лічыць далёкай перспектывай магчымы запуск Беларуссю другога блока АЭС (беларускі бок у верасні заявіў, што ён гатовы на 87%). А «два блокі проста не змогуць працаваць адначасова, таму што беларуская энергасістэма яшчэ не падыходзіць для гэтага», заявіў ён.

Міністр энергетыкі зазначыў, што ў Вільнюсе будуць сачыць за развіццём падзей.

вс