Беларуская Служба

Былога следчага кінулі ў турму за ўдзел у маршах пратэсту

09.10.2021 06:34
Палітзняволенага экс-следчага Ягора Вяршыніна пакаралі 2 гадамі калоніі за ўдзел у двух маршах.
   .
Былы следчы Ягор Вяршынін. Ілюстрацыйны здымакViasna96.org

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 8 кастрычніка асудзілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу 31-гадовага Ягора Вяршыніна — палітзняволенага былога следчага.

Суддзя Дзмітрый Карсюк за дзень разглядзеў справу супраць палітвязня і пакараў яго двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое пакаранне запрасіў пракурор Арцём Цвяткоў, піша @viasna96.

юл