Смяротнае пакаранне павінна быць выдалена з сістэмы правасуддзя ўсіх грамадстваў, у тым ліку беларускага, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Дырк Шубэль у звароце з нагоды Міжнароднага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.
«Мы заклікаем Беларусь рухацца ў бок адмены смяротнага пакарання. (...) Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая ўжывае смяротнае пакаранне», – сказаў дыпламат.
«Свет сфармуляваў з тузін моцных аргументаў супраць смяротнага пакарання, таму, разам з катаваннямі і рабствам, яно павінна быць незваротна выдаленае з сістэмы правасуддзя ўсіх грамадстваў, у тым ліку, вядома, беларускага», – падсумаваў пасол ЕС.
Беларусь – адзіная ў Еўропе краіна, дзе працягваюць выконваць смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў расстраляна больш за 400 прысуджаных да вышэйшай меры пакарання, зазначае Радыё «Свабода».
вс