У Мінску амаль палову ўсіх ложкаў перапрафілявалі для хворых на COVID-19.
У Віцебску за паўмесяца колькасць перапрафіляваных ложкаў вырасла амаль утрая.
Гэта вынікае з апублікаванай Міністэрствам здароўя інфармацыі. Мінулая справаздача пра колькасць месцаў у шпіталях для хворых з каранавірусам была 24 верасня, паведамляе Радыё «Сабода».
Падлічана, які адсотак ад усіх месцаў у шпіталях прызначаны для кавідных хворых цяпер, і наколькі такіх ложкаў паболела за паўмесяца.
У Віцебскай вобласці – 50% (на 142% больш, чым паўмесяца таму)
У Мінску – 46% (~на 55% больш, чым паўмесяца таму)
У Гомельскай вобласці – 36% (на 52% больш, чым паўмесяца таму)
У Брэсцкай вобласці – 35% (на 3% больш, чым паўмесяца таму)
У Магілёўскай вобласці – 27% (на 26% больш, чым паўмесяца таму)
У Гродзенскай вобласці – 26% (на 46% больш, чым паўмесяца таму)
У Мінскай вобласці – (на 23% больш, чым паўмесяца таму, агульную колькасць ложкаў Мінздароўя не падае)
У сярэднім па краіне – 37% (на 50% больш, чым паўмесяца таму).
вс