Беларуская Служба

У Полацку знайшлі камень «Таварыства вольных літаратараў»

11.10.2021 11:28
Памятны камень знік 8 кастрычніка, аднак потым яго вярнулі на месца.
  , 2003
Той самы камень, 2003 годФота: gorod214.by

Аб знікненні паведаміў паэт Алесь Аркуш у Facebook. У 2003 годзе, на 20-годдзе ТВЛ, на гэтым камяні выбілі эмблему ТВЛ удзельнікі юбілейнай вечарыны. Камень лічыцца адной з выбітнасцяў Полацка, але гістарычнай каштоўнасцю не прызнаны. Полацкая міліцыя праводзіла праверку. У райвыканкаме заяўлялі, што камень камунальным службам не мог спатрэбіцца.

10 кастрычніка камень вярнулі на месца, на бераг ракі Палата, але ляжыць ён зараз не так эстэтычна. Каму спатрэбіўся знакавы камень – засталося загадкай.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск