30 ліпеня сёлета Лукашэнка налічыў 185 «дэструктыўных» няўрадавых арганізацый, якія ўяўляюць патэнцыйную пагрозу. У працэсе ліквідацыі апынуўся і віцебскі прытулак для бяздомных жывёл «Віцебскі добрык».
Ініцыятарам ліквідацыі прытулку стала Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска.
«Добрык» унікальны тым, што зʼяўляецца менавіта прытулкам для бяздомных жывёл, а не пунктам часовага ўтрымання. Магчыма, улады палічылі, што клопат аб безнаглядных жывёлах зʼяўляецца замахам на нацыянальную бяспеку і змену ўлады.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск