Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы КК: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады.
Генадзь у жодзінскім СІЗА ў камеры з каранцінам па каранавірусе, яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.
Галоўны рэдактар расійскай газеты «Камсамольская праўда» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання беларускаму журналісту Генадзю Мажэйку.
«У «КП» няма ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як праз юрыстаў даказваць, што гэта абвінавачванне абсурднае», - заявіў Сунгоркін.
- Мы будзем выступаць у судзе, калі гэта будзе магчыма, нашы юрысты будуць працаваць, будзем пісаць пра гэта, рабіць усё, што магчыма.
Сунгоркін падкрэсліў, што ўсе выдаткі на адвакатаў выданне ўзяло на сябе.
яс