Беларуская Служба

З СІЗА выпусцілі паплечнікаў Віктара Бабарыкі

12.10.2021 10:05
Сувязі з імі пакуль няма, паведамляе прэс-служба зняволенага палітыка.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/maz-Alph/CC0 creative commons

З СІЗА выйшлі паплечнікі Віктара Бабарыкі — сяброўка сям'і, а таксама памочнік і сябар
Святлане Купрэевай, Дзмітрыю Караку і Дзмітрыю Жэрдзецкаму змянілі меру стрымання — яны знаходзяцца дома са сваімі блізкімі. Сувязі з імі пакуль няма, паведамляе прэс-служба зняволенага палітыка.

Сяброўка сям'і Віктара Бабарыкі, а таксама яго экс-дарадцу Святлану Купрэеву затрымалі 15 чэрвеня 2020 года, а памочніка палітыка Дзмітрыя Караку — 18 чэрвеня разам з Віктарам Бабарыкам.

Ім прад'яўлена абвінавачванне ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Дзмітрый Жэрдзецкі праходзіць па «справе «Белгазпрамбанка».

яс