Беларуская Служба

Да канца году Беларусь разлічвае падпісаць дакументы па цане на расійскі газ

12.10.2021 13:11
Пра гэта паведаміў беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

«На ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў ужо гэтыя дамоўленасці прынятыя, яны ўжо агучваліся, – сказаў Каранкевіч. – Цана на прыродны газ застаецца на ўзроўні 128,5 долара за 1.000 кубаметраў. Зараз ажыццяўляецца падрыхтоўка неабходных дакументаў для іх падпісання і ў далейшым выкарыстання ўжо ў частцы рэалізацыі дамоўленай цаны на 2022 год, - прыводзіць сайт Навіны словы міністра. На пытанне, калі будзе падпісаны кантракт, Каранкевіч адказаў: «Цяпер рыхтуецца праект пратакола па ўнясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне ў газавай сферы па цэнаўтварэнні і пратакол паміж урадам Рэспублікі Беларусь і кампаніі «Газпром». «Цяпер вядзецца праца і плануецца падпісанне гэтых дакументаў да канца года. Адпаведна, ужо на падставе гэтых дакументаў будуць падпісвацца і кантракты на пастаўку газу ў наступным годзе», – заявіў кіраўнік Мінэнерга.

9 верасня падчас прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла сёння ў Крамлі, была аб'яўлена цана на газ. «Па асобных таварных групах мы будзем вырашаць пытанні ў комплексе. Мы разумеем, што па энерганосьбітах пытанне вельмі адчувальнае. Таму мы пакінем для Беларусі на наступны год такую ж цану, без змены», – адзначыў ён. Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што кошт газу на еўрапейскім рынку складае 650 долараў за 1 тыс. кубаметраў. У наступным, дадаў прэзідэнт, будуць выпрацоўвацца агульныя падыходы на рынках газу, нафты і нафтапрадуктаў. Раней беларускі бок разлічваў на зніжэнне кошту газу.

нг