Паводле аўтараў даследаваньня, «тэзіс, што людзі атрымліваюць інфармацыю ў асноўным з тэлеграм-каналаў, не адпавядае рэчаіснасці».
Дзве траціны апытаных глядзяць тэлебачанне тры разы на тыдзень. Больш глядзяць расійскія каналы, чым беларускія.
Самая папулярная сацыяльная сетка — «Вконтакте». «Вконтакте», паводле дадзеных даследавання, — лідар сярод беларусаў па папулярнасці ў атрыманні інфармацыі. Яго выкарыстоўваюць 63% апытаных.
На другім месцы Instagram, на трэцім — «Одноклассники», на чацвёртым — Facebook, на пятым — TikTok.
Што да месенджараў, то першае месца па папулярнасці падзялілі паміж сабой Viber (выкарыстоўваюць 66%) і Telegram (66%), далей ідзе WhatsApp (28%), Facebook (14%) і Skype (13%).
юл