Толькі 2,5 тысячы з іх — вольныя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Але гэтыя вольныя ложкі раскіданыя па ўсёй краіне. І не факт, што яны засталіся ў тым жа Мінску. У Telegram з'явілася інфармацыя пра жанчыну з COVID-19, якую ў адной з сталічных бальніц паклалі на канапу ў калідор — "у сувязі з адсутнасцю месцаў для лячэння каранавірусных пацыентаў".
Піневіч падкрэсліў, што "эпідэмічная сітуацыя з'яўляецца дастаткова сур'ёзнай... яна пакуль, на жаль, не спрашчаецца".
Паводле euroradio.fm / вх