Беларуская Служба

Затрыманым за каментары ў «справе Зельцара» не перадаюць перадачаў

20.10.2021 08:41
У выніку больш за 20 дзён 200 чалавек застаюцца за кратамі без зменнага сподняга, цёплай вопраткі і сродкаў гігіены.
Андрэй Зэльцэр Ілюстрацыйны здымак Foto: instagram.com

Большасць затрыманых за каментары ў «справе Зельцара» ўтрымліваюць у жодзінскай турме № 8. Затрыманым ужо больш за 20 дзён не перадаюць перадачаў, людзі без зменнай бялізны і сродкаў гігіены, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сваякі затрыманых у «справе Зельцара» паведамляюць, што ў жодзінскай турме № 8 палітвязням не перадаюць перадачаў. Вязням не аддаюць лістоў, некаторыя не могуць сустрэцца з адвакатамі. Афіцыйная прычына – каранцін праз каронавірус. Родным паведамляюць, што абмежавальная захада працягнецца да канца бягучага тыдня.

У выніку больш за 20 дзён людзі застаюцца за кратамі без зменнага сподняга, цёплай вопраткі і сродкаў гігіены.

Пасля страляніны ў Менску сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ. Паводле МУС, міліцыянты выявілі больш за 200 асобаў, якія пакідалі «абразлівыя каментары». Праваабаронцы канстатуюць, што ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 асобаў. У дачыненні іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). 73 асобы ў гэтай справе прызнаныя палітвязнямі.

паводле belsat/эж

Спецыяліст па антытэрору: Аперацыя КДБ не адпавядала стандартам дзеяння праваахоўных органаў

01.10.2021 14:12
Калі так дзейнічае спецназ «Альфа» КДБ, гэта сведчыць пра іх трагічна кепскі ўзровень падрыхтоўкі, адсутнасць базавых навыкаў, сорам на ўвесь свет.

Ураджэнец Далёка Усхода, былы начальнік Генштаба заклікаў забіць сто беларусаў, помсцячы за смерць КДБшніка

01.10.2021 15:10
Пра гэта ён заявіў журналістам на пахаванні з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў падчас штурму кватэры айцішніка ў Мінску.