Беларуская Служба

Ураджэнец Далёка Усхода, былы начальнік Генштаба заклікаў забіць сто беларусаў, помсцячы за смерць КДБшніка

01.10.2021 15:10
Пра гэта ён заявіў журналістам на пахаванні з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў падчас штурму кватэры айцішніка ў Мінску.
Алег БелаконеўКрыніца: скрыншот відэа «Cпутник Беларусь»

Ураджэнец Далёкага Усходу, былы начальнік Генштаба УС Беларусі, а цяпер рэжымны пенсіянер-дэпутат «Палаты прадстаўнікоў» генерал-маёр Алег Белаконеў прапанаваў забіць за аднаго загінулага супрацоўніка КДБ 20 або 100 чалавек. Пра гэта ён заявіў журналістам на пахаванні з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў падчас штурму кватэры айцішніка ў Мінску:

-У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі. Я лічу, мы занадта мякка паступаем з імі і да іх падобнымі. Чамусьці яны дзейнічаюць па-за рамкамі закону, а мы стараемся ўсё рабіць па законе. Па законе з імі гутарыць, па законе іх пераконваць, па законе іх угаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго 20, 100... Каб не было непанадна нікому. Можа быць груба, але шчыра.

Пра каго канкрэтна казаў дэпутат, зразумець без кантэксту складана. Пра саўдзельнікаў Андрэя Зельцэра нічога не паведамлялася. Магчыма, гаворка ідзе пра апанентаў улад або дзясяткі асоб, якіх арыштавалі ў апошнія дні за каментары з нагоды перастрэлкі ў мінскай кватэры, у выніку якой загінулі КДБшнік Дзмітрый Федасюк і праграміст Андрэй Зэльцэр.

novychas.by/эж

Андрэй Зэльцар не павінен быў загінуць

29.09.2021 16:02
Падчас чарговай аблавы на прыхільнікаў перамен, у Мінску КДБшнікамі быў забіты жыхар гораду ў сваёй кватэры.

П. Усаў: Забойства супрацоўніка КДБ – лагічная эвалюцыя падзей у Беларусі

30.09.2021 14:02
Людзі пачынаюць паступова разумець, што іншага выйсця з сітуацыі не засталося.

За каментары ў інтэрнэце, датычныя загінулага афіцэра КДБ, затрымалі 51 чалавека

01.10.2021 08:27
Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.