Беларуская Служба

Палітвязня Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару

26.10.2021 15:45
Праўладныя СМІ паведамілі, што журналісту змянілі  абвінавачанне на здраду дзяржаве.
Журналіст Дзяніс Івашын https://t.me/dzianisivashyn/

Жонка палітзняволенага журналіста Вольга паведаміла, што ў нядзелю пасля 6-сутачнага пакарання Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару. Замест гэтага палітвязня будуць там утрымліваць яшчэ 7 сутак. Вольга піша, што Дзянісу ў карцары не аддаюць выданні, на якія ён падпісаны, а таксама не перадаюць лісты.

41-гадовы журналіст быў затрыманы 12 сакавіка, прычынай стаў матэрыял пра былых супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія цяпер служаць у беларускіх сілавых структурах. Першапачаткова яго вінавацілі ва «умяшанні ў дзейнасць міліцыі», але 26 кастрычніка праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Івашыну перакваліфікавалі абвінавачванне.

Цяпер ён нібыта праходзіць па артыкуле «здрада дзяржаве». Пакаранне вельмі сур’ёзнае — ад 7 да 15 гадоў зняволення.

юл