Беларуская Служба

Некаторыя беларускія шпіталі ў разы павялічылі колькасць заказаных мяшкоў для памерлых

28.10.2021 17:02
Падобная сітуацыя назіраецца як у сталіцы, так і ў шпіталях Наваградка ці Маладзечна.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Alexandros Michailidis

Некаторыя лякарні ў Беларусі падчас чацвёртай хвалі каранавіруса значна павялічылі закупкі патолагаанатамічных мяшкоў. Гэта вынікае з тэндараў, якія яны размясцілі на сайце goszakupki.by. Еўрарадыё праглядзела закупкі мяшкоў для трупаў, якія публікаваліся раней і цяпер. Аказваецца, што многія беларускія шпіталі гэтай восенню набывалі ў некалькі разоў больш такіх мяшкоў, чым падчас папярэдніх хваляў каранавіруснай інфекцыі. Падобная сітуацыя назіраецца як у сталіцы, так і ў шпіталях Наваградка ці Маладзечна. Мясцовыя лякарні купляюць гэтай восенню ў два-тры разы больш патолагаанатамічных мяшкоў для памерлых, чым паўгода таму.

У той час калі расце колькасць хворых, Лукашэнка на мінулым тыдні раптам загадаў адмяніць абавязковы масачны рэжым. Апроч гэтага, ён распарадзіўся адмовіцца ад іншых антыкавідных мераў. У выніку з транспарту і крамаў нават зніклі напаміны пра неабходнасць насіць маскі.

нг