Беларуская Служба

27 лістапада абвешчаны днём міжнароднай салідарнасці з Беларуссю

29.10.2021 09:51
Беларусам, асабліва палітвязням, вельмі патрэбная памяць і падтрымка з боку міжнароднай грамадскасці.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock

Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада днём міжнароднай салідарнасці з Беларуссю.

Ціханоўская: «Ужо 833 асобы прызнаныя палітвязнямі і яшчэ тысячы зняволеныя або пераследуюцца па палітычных матывах. Людзям даюць суворыя несправядлівыя прысуды, пазбаўляюць медыцынскай дапамогі, лістоў і перадач ад блізкіх. Замежныя лідары, актывісты, журналісты і ўсе неабыякавыя могуць далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Салідарнасць міжнароднай супольнасці – гэта не толькі словы падтрымкі, але і канкрэтныя крокі.

– Палітыкі могуць прымаць рэзалюцыі па беларускім пытанні для больш актыўнай працы ўнутры канкрэтнай краіны і ў межах міжнародных арганізацый – ААН, АБСЕ.

– Журналісты могуць прыцягнуць больш увагі да крызісу ў нашай краіне і ўтрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня.

– Замежныя эксперты могуць арганізаваць дыскусіі і дапамагчы беларусам са шляхамі выхаду з крызісу.

– Школьнікі і студэнты – разаслаць паштоўкі і лісты палітвязням.

– Гарадскія мэрыі – упрыгожыць будынкі ў беларускіх нацыянальных бела-чырвона-белых колерах у знак салідарнасці.

– Любы замежнік – дапамагчы рэпрэсаваным беларускім сем'ям, ахвяраваўшы ў фонды.

Кожнае, нават самае маленькае дзеянне ў падтрымку Беларусі набліжае нас да пераменаў».

Тэлеграм/нг