Партал methodology_by паведаміў, што затрыманага філосава хочуць абвінаваціць у распальванні расавай ды нацыянальнай варожасці.
Уладзіміра затрымалі 4 жніўня, прад'явілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго прызналі схільным да экстрэмізму.
Уладзімір Мацкевіч – філосаф і метадолаг, вядоўца «Белсату», сузаснавальнік беларускага Лятучага ўніверсітэта, заснавальнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій. Аўтар кніг і больш за 50 публікацый па пытаннях трансфармацыі адукацыі, палітыкі і культуры.
юл