Больш дакладна дэфіцыт бюджэту краіны на 1 кастрычніка склаў 1 мільярд 134,5 мільёны рублёў, паведаміла Міністэрства фінанасоў. За верасень ён павялічыўся на 357,7 мільёна рублёў.
Расходы рэспубліканскага бюджэту ў студзені-верасні склалі 20,8 мільярда рублёў. Гэта сума роўная 69% удакладненага гадавога плана. 10 мільярдаў 815,7 мільёна рублёў ад агульнай сумы выдаткаў, ці 70,1% ад гадавога плана накіравалі на агульнадзяржаўную дзейнасць. Сярод іншага гэта выдаткі на абслугоўванне вонкавага доўгу, выдаткі на дзяржаўных кіраўнікоў, міжбюджэтныя трансферы.
На нацыянальную эканоміку за студзень-верасень накіравалі 2 мільярды 767,6 мільёна рублёў, ці 65,1% ад гадавога плана.
Выдаткі на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) за гэты перыяд склалі 3 мільярды 993200000 рублёў, або 70,9% ад гадавога плана.
Колькі патрацілі на нацыянальную абарону ў студзені-верасні, Мінфін не паведамляе ў справаздачы.
Чыноўнікі пагоршылі прагноз па дэфіцыце рэспубліканскага бюджэту ў 2022 годзе на ўзроўні 2,9-3 мільярды рублёў, ці 1,6% ВУП.
юл