Беларуская Служба

Віцебскія актывісты наведалі месцы сталінскіх расстрэлаў і ўшанавалі памяць загінулых

01.11.2021 07:47
Два найбольш вядомых месцаў у Віцебскім рэгіёне – урочышча каля вёсак Хайсы і Паляі.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

У канцы кастрычніка, напярэдадні Дзядоў, актывісты навялі парадак вакол народных мемарыялаў, усклалі кветкі, запалілі свечкі. Сёлета давялося аднаўляць два крыжы і шыльды, якія пашкодзілі вандалы.

І хоць пра расстрэлы каля Хайсоў стала вядома ў 2014 годзе, а пра расстрэлы ў вёсцы Паляі яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, улады не спяшаюцца прызнаваць іх месцамі масавых расстрэлаў. Стваральнік ініцыятывы «Хайсы – віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў лічыць, што цяперашнім уладам гэта не патрэбна, бо яны з'яўляюцца нашчадкамі той улады 1930-1940-х гадоў.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск