Беларуская Служба

Мінінфарм пацвердзіў блакаду сайта расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum

01.11.2021 11:13
«Рэгнум» прыраўнялі да варожых Беларусі замежных медыяў, такіх як Belsat, Euroradio і Svaboda.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Chinnapong

Мінінфарм Беларусі пацвердзіў блакаду сайта расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum. «Накіраваны чарговыя апавяшчэнні аб уключэнні ў спіс абмежаванага доступу шэрагу ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх быў абмежаваны раней, у іх ліку euroradio.fm, regnum.ru, belsat.eu, spring96.org і svaboda.org», – напісана ў паведамленні.

«Сайты займаюць адну нішу, паразітуючы на ​​фэйках і распальваючы нянавісць і розніцу ў грамадстве, але з розных «флангаў», – гаворыцца ў апублікаваным каментары праўладнага Беларускага саюза журналістаў.

Раней у Беларусі былі заблакаваныя сайты нямецкага Deutsche Welle і чэшскага «Настоящее время». Паводле інфармацыі Мінінфарма, падставай сталі гіперспасылкі на матэрыялы, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

нг