Беларуская Служба

Гандаль з Расіяй вымывае валюту з Беларусі

01.11.2021 15:45
У гандлі з Расіяй сфармавалася гіганцкае адмоўнае сальда - мінус 5,051 мільярдаў долараў за 9 месяцаў бягучага года.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by awadpalestine from Pixabay

Гэтае сальда значна пашырылася ў параўнанні з 2020 годам.

Прычынай стаў апераджальны рост імпарту з РФ (46,6%) пры адсталым росце экспарту (22,6%).

Беларусь і Расія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз. Тавараабарот РБ з краінамі ЕАЭС за 9 месяцаў склаў 50,7 працэнта ад усяго гандлю таварамі.

Удзельная вага адной Расіі ў знешняй гандлі нашай краіны ў студзені-верасні 2021 года склала 49,1 працэнта. Гэта значыць, што на долю іншых краін ЕАЭС прыпадае ўсяго 1,6 працэнта таварнага гандлю Беларусі.

юл