Самалёт Ан-12 беларускай авіякампаніі «Гродна» разбіўся пад Іркуцкам. Борт рухаўся па маршруце Якуцк – Іркуцк.
На борце знаходзіліся сем чалавек, грамадзяне Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Пакуль на месцы крушэння знайшлі парэшткі пяці чалавек. Трое з іх — грамадзяне Беларусі.
Гэта штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гармоненка, авіяцыйны інжынер Максім Карпук. Усе яны загінулі.
Паветранае судна эксплуатавала беларуская авіякампанія «Гродна». Магчымымі прычынамі здарэння лічаць умовы надвор’я або тэхнічную няспраўнасць.
«Паводле папярэдніх дадзеных, месца падзення знойдзена – гэта раён вёскі Піваварыхі, недалёка ад аэрадрома. Самалёт пры пасадцы заходзіў на другі круг і знік з радараў», – паведамілі ТАСС у Сібірскім авіяцыйна-пошукавым выратавальным цэнтры.
вх