У тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя, што жаночая камера на Акрэсціна, дзе знаходзіцца журналістка Ірына Слаўнікава, абвясціла галадоўку. Прычынай называюцца невыносныя ўмовы: жанчынам не аддаюць перадачы і нібыта нават забралі лекі і зубныя шчоткі.
Маці Ірыны Слаўнікавай кажа, што пра галадоўку ў камеры інфармацыі ў яе няма. Але перадачы Ірына сапраўды не атрымлівала, бо іх проста не бяруць — спасылаюцца на каранцін. Па той жа прычыне, да журналісткі не можа трапіць і адвакат, паведамляе "Наша ніва".
Але мама Ірыны ўсё роўна збіраецца ехаць на Акрэсціна з перадачай, спадзеючыся, што возьмуць хаця б сродкі гігіены. «Паспрабаваць трэба», — уздыхае жанчына.
Журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі разам з мужам пасля вяртання з адпачынку непасрэдна ў мінскім аэрапорце. Абаіх асудзілі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
вх