Беларуская Служба

Рыгору Кастусёву ў СІЗА патрэбная тэрміновая аперацыя

05.11.2021 16:22
На пачатку жніўня ён прайшоў абследаванне для дыягностыкі анказахворвання.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёўscreen/YouTube

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які ад 12 красавіка знаходзіцца пад вартай, пачалі лячыць, аднак яму неабходна тэрміновая аперацыя. Пра гэта Кастусёў напісаў у лісце магілёўскаму абласному каардынатару руху «За свабоду» Пятру Мігурскаму.
«З 14 кастрычніка мне пачалі хоць нейкае лячэнне. Па два ўколы колюць кожны дзень, куча куча таблетак», – цытуюць Naviny.by ліст Кастусёва. – Кажуць, што сітуацыю можа выправіць толькі аперацыя. Пры гэтым тэрміновая».

14 кастрычніка Рыгору Кастусёву яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала пагаршэнне сітуацыі. На пачатку жніўня ён прайшоў абследаванне для дыягностыкі анказахворвання.
Паводле слоў Кастусёва, асноўныя следчыя дзеянні «завершаны каля трох месяцаў таму». Ён паведаміў таксама, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасць наклалі арышт: на кватэру ў Шклове, на гараж і дом у вёсцы. «Будуць яшчэ арыштоўваць і машыну», – дадаў Кастусёў.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка. Ён разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам стаў фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

У СІЗА ён перанёс каранавірус.

ав/НН

Больш за месяц да затрыманых па справе Зэльцэра не пускаюць адвакатаў і не выдаюць перадачы

04.11.2021 18:26
На дадзены момант вядома, што ў Жодзіна 136 чалавек затрымана з-за каментароў у сацыяльных сетках па справе смерці Андрэя Зэльцэра.