Беларуская Служба

Больш за месяц да затрыманых па справе Зэльцэра не пускаюць адвакатаў і не выдаюць перадачы

04.11.2021 18:26
На дадзены момант вядома, што ў Жодзіна 136 чалавек затрымана з-за каментароў у сацыяльных сетках па справе смерці Андрэя Зэльцэра.
 .
Андрэй Зэльцэр. Ілюстрацыйны здымак Foto: instagram.com

Да затрыманых па справе Андрэя Зэльцэра ў Жодзіна больш за месяц не пускаюць адвакатаў і не перадаюць рэчы першай неабходнасці, паведамляе ТГ-канал Антона Матолькі.

На дадзены момант вядома, што ў Жодзіна 136 чалавек затрымана з-за каментароў у сацыяльных сетках па справе смерці Андрэя Зэльцэра.

Адвакаты не могуць патрапіць да падабаронных, у Жодзіна не прымаюць перадачы. Нельга перадаць нават зубную шчотку, пракладкі для жанчын або ніжняе бялізну. Таксама забаронена перадаваць карэспандэнцыю. І грашыма, якія паступаюць на рахунак затрыманых – таксама нельга скарыстацца. Пасылкі вяртаюцца з пазнакай «не паложана».

Нагадаем, падчас штурму кватэры ў Мінску 28 верасня падчас перастрэлкі ў кватэры загінуў супрацоўнік кампаніі ЕРАМ Андрэй Зэльцэр і супрацоўнік спецгрупы «А» КДБ Беларусі. 

эж

Андрэй Зэльцар не павінен быў загінуць

29.09.2021 16:02
Падчас чарговай аблавы на прыхільнікаў перамен, у Мінску КДБшнікамі быў забіты жыхар гораду ў сваёй кватэры.

Спецыяліст па антытэрору: Аперацыя КДБ не адпавядала стандартам дзеяння праваахоўных органаў

01.10.2021 14:12
Калі так дзейнічае спецназ «Альфа» КДБ, гэта сведчыць пра іх трагічна кепскі ўзровень падрыхтоўкі, адсутнасць базавых навыкаў, сорам на ўвесь свет.

Ураджэнец Далёка Усхода, былы начальнік Генштаба заклікаў забіць сто беларусаў, помсцячы за смерць КДБшніка

01.10.2021 15:10
Пра гэта ён заявіў журналістам на пахаванні з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў падчас штурму кватэры айцішніка ў Мінску.