На пачатак верасня ў спісе прадпрыемстваў, якія ўлады маюць намер аздаравіць, значацца Маладзечанскі завод металаканструкцый і Будмаш. Яны змогуць разлічваць на фінансавую падтрымку ад дзяржавы. Раней суды прызнавалі гэтыя заводы банкрутамі ды прызначалі санацыю.
Падобная сітуацыя на Быхаўскім кансервавым заводзе, Бабруйскім гарбарным камбінаце, магілёўскім заводзе «Строммашына», Мазырпрамбудзе, Гомельскім вінаробным заводзе ды шэрагу іншых.
Сярод заводаў, якія праходзяць ліквідацыю, наазываюцца Барысаўскі кансервавы завод, Міёрскі льназавод, Баранавічыдрэў, Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў, «Мотавела», «Дываны Брэста», Браслаўскае ПМС, «Сукно».
Паводле звестак Міністэрсвта эканомікі, таксама ліквідуюць Гомельаблбуд, Гомельскі камбінат будаўнічых канструкцый, Гомельскі рыбакомплекс, птушкафабрыку «Слонімская», Барысаўскую швейную фабрыку, Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў, Барысаўскі хрустальны завод імя Дзяржынскага, Маладзечанскі завод металавырабаў, Слуцкі півавар, Бабруйскі завод напояў, Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод.
зеркало/юл