Беларуская Служба

Зачыненыя ганаровыя консульствы Беларусі ў Іраку

07.11.2021 09:01
Консульствы ў Багдадзе ды Эрбіле зачыненыя па ініцыятыве іракскага боку з-за ролі рэжыму Лукашэнкі ў стварэнні штучнага міграцыйнага крызісу.
Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube

Менавіта офіс ганаровага консула ў Багдадзе займаўся масавай выдачай беларускіх віз. Звычайна ганаровыя консульствы займаюцца развіццём бізнесу і гандлю, а не дапамогай у арганізацыі нерэгулярнай міграцыі.

Дыпламатычныя перамовы, у т.л з краінамі басейна Персідскага заліва аб абмежаванні палётаў імігрантаў у Беларусь вядуць шэраг еўрапейскіх краін, сярод якіх Нямеччына ды Польшча.

Прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна заявіў, што гэта яшчэ адзін напрамак дзейнасці, накіраваны на абмежаванне прытоку імігрантаў на польска-беларускую мяжу. Першым крокам былі санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з боку Еўрапейскага саюза.

- Мы можам дзейнічаць вельмі моцна, каб гэты бізнес не меў выхадаў па-за Беларусь. Гэта справа дыпламатычных перамоў, якія Польшча вядзе з краінамі Персідскага заліва ды Афрыкі. Спадзяваемся яны завершацца тым, што адтуль перастануць лятаць самалёты з ахвярамі Лукашэнкі.

Курдскае агенцтва навін Rudaw з Іраку паведамляе, што па неафіцыйных дадзеных, каля 15 тысяч мігрантаў у цяперашні час пражываюць у цяжкіх умовах на беларуска-польскай мяжы. Значная частка гэтых людзей - грамадзяне Ірака.

юл