У Беларусі ўзмацнілі супрацьпаветраную абарону «ў адказ на становішча каля межаў», у прыватнасці на баявое дзяжурства заступіў 6-ы зенітны ракетны дывізіён вайсковай часткі 30 151. Гэта зроблена ў рамках «узмацнення дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне», паведаміла «Свабода» са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.
«Мы ўзмацнілі склад дзяжурных сілаў па СПА нашых зенітных ракетных злучэнняў і вайсковых частак. Гэта адэкватны адказ на тое становішча, якое складваецца вакол паветраных межаў Беларусі», – сказаў камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Ігар Голуб.
Паводле слоў Голуба, узброеныя сілы назіраюць «значнае павелічэнне інтэнсіўнасці палётаў як баявой, так і разведвальнай авіяцыі ля межаў Беларусі». Толькі за мінулы тыдзень нібыта зафіксавана больш за 60 такіх палётаў.
«Мы правялі рытуал заступлення на баявое дзяжурства зенітнага ракетнага дывізіёну, праверылі сілы і сродкі, будзем выконваць задачы па ахове паветраных межаў і мірнага неба над Мінскам», – сказаў Голуб.
аз