Беларуская Служба

Мігранты з Беларусі рвуцца ў Польшчу

10.11.2021 08:01
Уночы на 10 лістапада ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі прарваліся дзве вялікія групы мігрантаў.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Ministerstwo Obrony Narodowej

Усе парушальнікі затрыманыя, большасць адпраўлена назад у Беларусь, паведаміла Памежная ахова Польшчы.

Прарыў мяжы адбыўся ў ваколіцах Крынак і Белавежы. Каб перасекчы мяжу, мігранты зламалі агароджу з калючага дроту. Частку мігрантаў удалося  вярнуць на лініі мяжы, астатніх шукаюць паведаміла Радыё Беласток (https://www.radio.bialystok.pl/wiadomosci/index/id/206704).

Пазней Памежная ахова больш падрабязна апісала сітуацыю. Адна з большых груп спрабавала прарвацца праз дзяржаўную мяжу каля Белавежы. Парушальнікі мелі розныя віды абсталявання і інструментаў. Некаторым удалося перасекчы гэтую мяжу. Усе яны былі затрыманыя. Супраць іх было вынесена пастанова пакінуць тэрыторыю Польшчы. Іх даставілі да дзяржаўнай мяжы. Больш спроб парушэння мяжы не было, - паведаміў Радыё Люблін харунжы Міхал Такарчык з Памежнай службы.

Прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай аховы маёр Катажына Здановіч паведаміла, што ў лагеры для перасяленцаў каля Кузьніцы ноч прайшла спакойна. На беларускім баку застаюцца сотні чалавек. У сацыяльных сетках яны заяўляюць, што не збіраюцца вяртацца.

Мігранты атрымалі ежу ад беларусаў, а таксама маюць намёты, спальныя мяшкі. За імі таксама, пастаянна сочаць беларускія службы.

Агулам учора было зафіксавана 309 спроб незаконнага перасячэння мяжы. Затрымана 17 чалавек (у асноўным іракцаў). Вынесена 85 рашэнняў пра выдаленне з тэрыторыі Польшчы. За пасобніцтва арыштавана 6 чалавек (грамадзяне Украіны, Узбекістану, Сірыі, Швецыі ды Германіі). Паводле слоў кіраўніка Польскага ўраду, падзеі на беларуска-польскай мяжы – гэта частка арганізаванай аперацыі, вайны новага тыпу.

- У якой выкарыстоўваюцца людзі, як новая зброя, жывы шчыт. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў якасці зброі дэзінфармацыя. Савецкая ўлады шырока яе стасавала, цяпер гэта ж робяць нашчадкі – расіяне.

юл