Беларуская Служба

У лагеры для мігрантаў на беларускай тэрыторыі памёр 14-гадовы хлопец

11.11.2021 08:01
«Ён памёр ад пераахалоджвання».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter.com/@terytorialsi

Польскі партал Oko.press паведаміў са спасылкай на крыніцу ў лагеры для мігрантаў па беларускім баку мяжы, што ў сераду там памёр 14-гадовы хлопец.

«Ён памёр ад пераахалоджвання», – напісаў нам у ноч на сераду, 10 лістапада, іракец Раванд, інфармацыяй якога мы ўжо некалькі разоў карысталіся. Ён дадаў, што беларускія памежнікі даставілі 14-гадовага хлопца ў бальніцу. Мы некалькі разоў пыталіся ў Раванда, ці не ўзялі маладога курда, каб выратаваць яму жыццё. І ці ўпэўнены ён, што здарылася трагедыя. «100 працэнтаў» – напісаў ён у адказ. Калі ён памёр? «Цяпер».

Неўзабаве навіну пра смерць хлопчыка пацвердзіў яшчэ адзін мігрант. Ён напісаў: «Дзіця памерла. Так».

«Мы не змаглі атрымаць пацвярджэнне ад некалькіх іншых нашых крыніц з гэтага лагера. Кантактаваць з імі ўсё цяжэй, бо іх мабільныя тэлефоны разраджаюцца. Пытаць беларускі бок бессэнсоўна, як і польскія ўлады, бо трагедыя адбылася ў Беларусі».

нг