«Тата не адразу прызнаўся, што пасля затрымання ў яго пачаліся праблемы са здароўем, - распавядае Кацярына, дачка лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. – У ліпені я прывезла яму перадачу ў СІЗА КДБ, а мне кажуць: „У нас такога няма“. Аказалася, ён у турэмным шпіталі».
За час у ізалятары палітыку рабілі біяпсію, вынікаў сям'я не ведае.
«Тату таксама нічога не кажуць», - апісвае сітуацыю дачка і адзначае: пасля шпіталізацыі бацька аб сваім стане ад іх нічога не хавае.
Нагадаем, 64-гадовага Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове (Магілёўская вобласць) і даставілі ў КДБ. 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў аб затрыманні групы, якая планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША.Таксама па гэтай справе затрыманыя Юрась Зянковіч і Аляксандр Фядута.
Затрыманым прад'яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Кацярына жыве ў Магілёве. Яе бацька, 64-гадовы Рыгор Кастусёў, знаходзіцца ў Менску ў СІЗА КДБ. Двойчы за месяц дачка ездзіць да яго з перадачай, у астатні час іх аб'ядноўваюць пасылкі і лісты. Апошняе паведамленне ад бацькі Кацярына атрымала 5 лістапада.
«14.10 пачалі інтэнсіўна калоць, падзейнічала. Прайшлі прыступы спазмаў і болі. Уколы рабілі да 1.11. У аўторак (2.11. — Рэд.) лекар павінен быў вырашыць, як быць далей. Пакуль на таблетках - да 9 відаў у дзень. Пра аперацыю – цішыня», — піша Рыгор Кастусёў у лісце.
"У яго павялічваецца прастата. Яна ссоўвае мачавы пухір, на якім утвараецца пухліна. Мачавы пухір можа лопнуць, калі гэта здарыцца, наступствы будуць сумныя, - Кацярына, якая ўжо не ведае, куды звяртацца, каб бацьку дапамаглі, называе рэчы сваімі імёнамі. - Улетку ў турэмным шпіталі яго вярнулі да жыцця і адправілі назад у СІЗА. Яму рабілі біяпсію. Вазілі на УГД, даследаванне паказала: тату патрэбна тэрміновая аперацыя".
Нядаўна камера, дзе сядзіць Рыгор Кастусёў, перахварэла на COVID-19. Бацька, кажа, скардзіўся на праблемы з дыханнем. Цяпер, калі спрабуе рабіць нейкія фізічныя практыкаванні, збіваецца рытм сэрца.
"У КДБ, куды я звярталася з пытаннямі пра яго здароўе, першы раз адказалі: прызначаны курс лячэння, а ў другі раз - прамаўчалі. Тата піша: доктар стараецца, але, паколькі аператыўнай шпіталізацыі няма, я не ведаю, ці робіць медык усё магчымае. Аб умовах у камеры бацькі дачцы таксама амаль нічога не вядома. Ведае, што першы час у СІЗА ён спаў на падлозе: кагосьці мусілі перавесці, і ён чакаў месца. — Хтосьці з сукамернікаў абураўся, чаму тыя, хто маладзейшы, не саступяць яму нары, але, як я зразумела, зрабіць гэта нельга па законе, — дзеліцца здагадкамі суразмоўніца і працягвае. - Ад стрэсу ў яго зашкальвала ціск. Плюс улетку ў памяшканні было цяжка дыхаць. Волкасць жахлівая, рэчы цвіла, таблеткі, якія давалі з вечара, каб выпіць раніцай, за ноч ад вільгаці распадаліся. Адзіная крыніца інфармацыі - тэлевізар. Неяк тата хацеў паглядзець навіны па АНТ, яны яму падаюцца не такімі агрэсіўнымі, дык яму не дазволілі. Абавязалі ў дзевяць вечара ўключаць БТ (у гэты час пачынаецца «Панарама». - Рэд).
Паводле zerkalo.io / вх