Беларуская Служба

Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне»

12.11.2021 16:03
Партыя БНФ, якая існуе паралельна з грамадскім аб’яднаннем «БНФ «Адраджэнне», па-ранейшаму мае афіцыйную рэгістрацыю.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэжымны Вярхоўны суд ліквідаваў найстарэйшую грамадскую арганізацыю Беларусі – Беларускі народны фронт «Адраджэнне».

Суд адбыўся пасля пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання. Справу ініцыявалі яшчэ ў канцы ліпеня. Прысуд вынесла суддзя Рыма Філіпчык, паведамляе Радыё «Свабода».

Партыя БНФ, якая існуе паралельна з грамадскім аб’яднаннем «БНФ «Адраджэнне», па-ранейшаму мае афіцыйную рэгістрацыю.

вс