Беларуская Служба

У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы

12.11.2021 17:35
У Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы. Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «Новополоцк 7 микрорайон чат» і старонак інтэрнэт-суполкі «Навіны Вілейкі» ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе рэжымная Генеральная пракуратура.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата і інтэрнэт-старонак суполкі была прызнаная экстрэмісцкай, паслужылі заявы пракуратур горада Наваполацка і Вілейскага раёна адпаведна. Суд іх цалкам задаволіў.

У Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Па законе чытаць іх не забаронена, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма, паведамляе Радыё «Рацыя».

вс