Беларуская Служба

Пара расійсікіх салдат загінула падчас вучэнняў у Беларусі

13.11.2021 13:29
Нягледзячы на ​​намаганні дактароў, абодва расійскія дэсантнікі памерлі на беларускай зямлі.
ІлюстрацыяКрыніца: Мінабароны РБ

Два расійскія дэсантнікі загінулі ў пятніцу, 12 лістапада на вучэннях у Беларусі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дэпартамент інфармацыі Мінабароны РФ.

Здарэнне адбылося, калі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў дэсантаваліся ў раёне Гродна. З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ля зямлі парашуты дэсантнікаў сышліся, і купалы пагаслі.

У выніку жорсткага прызямлення вайскоўцы атрымалі траўмы. Нягледзячы на ​​намаганні дактароў, абодва расійскія дэсантнікі памерлі на беларускай зямлі. Адметна, што рэжымныя СМІ Беларусі працягваюць замоўчваць смерць расійскіх дэсантнікаў.

эж

Пад Гродна ажыццяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага беларуска-расійскага дэсанта

12.11.2021 13:54
Па завяршэнні комплекснай адпрацоўкі ўсіх задач тактычнага дэсанта яго ўдзельнікі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі