Беларуская Служба

Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай арыштавалі за маску «Честные люди»

14.11.2021 16:54
Аляксея асудзілі да 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне».
Аляксей Канеўскіфота: Гомельская вясна

Аляксей Канеўскі, сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай, быў затрыманы 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі ў якасці сведкі. Прычынай затрымання стала антывірусная маска з надпісам «Честные люди».

Аляксея асудзілі да 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Адміністрацыйны арышт ён адбывае ў ІЧУ Гомля.

Нагадаем, маці хлопца асудзілі да 6 гадоў калоніі, а старэйшага брата Дзмітрыя – да 3 гадоў калоніі.

Вясна/нг