Беларуская Служба

На сайце Акадэміі кіравання партрэт Рамана Бандарэнкі. Кіберпартызаны распачали акцыю «Пекла»

17.11.2021 13:51
Кібератакі, як сцвярджаюць партызаны, могуць зазнаць іншыя ведамствы рэжыму.
ІлюстрацыяЗ адкрытых крыніц.

У сваім тэлеграм-канале кіберпартызаны расказалі, што гэта частка «самай маштабнай дыверсійнай кіберкампаніі ў гісторыі Беларусь». Яны назвалі яе «Пекла», перадае «Радыё Свабода». 

Кіберпартызаны адзначылі, што беларуская ўлада «працягвае ігнараваць патрабаванні народу Беларусі, утрымлівае тысячы закладнікаў і стварае на межах з ЕЗ маштабны міграцыйны крызіс, падвяргаючы небяспецы жыцці людзей.

Паводле беларускіх кіберпатызнаў, акцыя «Пекла» мае на мэце насесці шкоду «тэрарыстычнай хунце».

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што яны зашыфравалі ўсю сетку Акадэміі кіравання, і цяпер яе давядзецца ствараць ад пачатку. На ўсіх кампутарах у навучальнай установе паставілі партрэты Рамана Бандарэнкі.

Кібератакі, як сцвярджаюць партызаны, могуць зазнаць іншыя ведамствы рэжыму.

эж

Ініцыятыва ByPol агучыла новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі

24.09.2021 15:48
24 верасня ініцыятыва ByPol апублікавала дапоўненае расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі ў Мінску 12 лістапада 2020 года.

Генпрокуратура ўтойвае выканаўцаў забойства Рамана Бандарэнкі

24.09.2021 20:28
BYPOL назваў прозвішчы верагодных забойцаў мінчука.