На першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара. У выніку здарэння атамную электрастанцыю адключылі ад сеткі, паведамляе belsat.eu, спасылаючыся на Мінэнерга.
12 ліпеня ў 12.57 першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара.
«У адпаведнасці са штатным алгарытмам было зроблена зніжэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі. Радыяцыйнае становішча на АЭС і ў зоне назірання не змянялася. Прычыны адключэння электрагенератара ўсталёўваюцца. Пасля іх ліквідацыі энергаблок будзе ўключаны ў працу», – гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.
Яшчэ падчас будаўніцтва ў Астраўцы ды фізічнага пуску першага энергаблоку яго некалькі разоў адключалі. Таксама пасля афіцыйнага запуску блоку ў студзені ўжо некалькі разоў адбываліся пазапланавыя адключэнні.
эж