Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі не зможа скарыстацца крэдытам МВФ у еўра 

17.11.2021 16:48
У НАУ падкрэслілі, што працягваюць працу па поўным блакаванні SDR-рахунку Беларусі ў МВФ. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Kristi Blokhin / Shutterstock.com

Беларускі ўрад не зможа канвертаваць у еўра сродкі МВФ, атрыманыя ў рамках праграмы бязвыплатнай падтрымкі краін — удзельніц фонду. Пра гэта гаворыцца ў лісце вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэпа Барэля. З просьбай пракаментаваць сітуацыю да яго звярнуліся прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення,а яго кіраўнік  Павел Латушка палумачыў адказ вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ: 

- Мы атрымалі запэўненне, што ЕС не дапусціць абмену SDR на еўра ні ў адным цэнтральным банку краін Еўразвязу. Падставай для блакавання такога абмену выступае той факт, што гэта будзе з'яўляцца парушэннем устаноўленай забароны на аказанне інвестыцыйных паслуг рэжыму Лукашэнкі, рэгламентаванага санкцыямі ЕЗ. Але яшчэ больш цікавай зʼяўляецца спасылка на п. 16 рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі, якая заклікае «дзяржавы-члены каардынаваць свае дзеянні з міжнароднымі партнёрамі ў шматбаковых арганізацыях, такіх як МВФ, каб абмежаваць вылучэнне сродкаў рэжыму Лукашэнкі і замарозіць любое супрацоўніцтва з ім.

У НАУ падкрэслілі, што працягваюць працу па поўным блакаванні SDR-рахунку Беларусі ў МВФ. У прыватнасці, разлічваюць, што ЗША ўслед за ЕС зоймуць такую ж пазіцыю. 

эж

НАУ прыгразіла чыноўнікам крымінальнай адказнасцю за «эпідэмічную катастрофу» у Беларусі

19.10.2021 13:22
Тым часам А. Лукашэнка правёў нараду па барацьбе з эпідэмія. Ён загадаў чыноўнікам не сачыць за выкананнем масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах.

Лукашэнка будуе Трэці рэйх у эканоміцы

02.11.2021 10:01
Беларускі рэжым плануе абкрадаць насельніцтва ды бізнес, папярэджвае апазіцыя.