Беларуская Служба

Актывістка Вольга Гарбунова 10-ы дзень трымае галадоўку на Акрэсціна

18.11.2021 13:11
Вольга Гарбунова – актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. 
Здымак мае ілюстрацыйны характар Крыніца: .Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палітзняволеная Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсціна з моманту затрымання, паведамля euroradio

Па стане на 18 лістапада Вольга ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна і ёй не прад’яўлена абвінавачванне. Галадоўку яна трымае ўжо 10 дзень. 9 лістапада жанчыну затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.

Вольга Гарбунова – актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Гарбунова была адной з гераінь міжнароднага дакументальнага фільма «WOMAN», дзе сабраныя апавяданні дзвюх тысяч жанчын з 50 краін свету. 

эж

Мінімум 14 мінчукоў утрымліваюцца на Акрэсціна на паўторных «сутках»

18.11.2021 11:15
Сярод іх – журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка.