Беларуская Служба

ЕЗ накіраваў 700 тысяч еўра гуманітарнай дапамогі мігрантам у Беларусі

18.11.2021 14:34
Аб'ём дапамогі можа быць павялічаны пры паляпшэнні доступу гуманітарных арганізацый. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/OKSANA MANCHUK/BELTA HANDOUT

Еўрапейскі Звязу вылучыў 700 тысяч еўра ў якасці гуманітарнай дапамогі мігрантам з краін Блізкага Усходу, якія знаходзяцца ў Беларусі каля мяжы з Польшчай. 200 тысяч еўра з гэтай сумы будуць накіраваныя Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC), якая падтрымае беларускі Чырвоны Крыж у прадастаўленні людзям на мяжы неадкладнай дапамогі ў выглядзе прадуктаў харчавання, сродкаў гігіены, коўдраў і набораў першай медыцынскай дапамогі, паведаміла ў сераду, 17 лістапада, Еўракамісія.

Яшчэ 500 тысяч еўраў будуць накіраваныя мігрантам праз гуманітарныя партнёрскія арганізацыі, з якімі ЕЗ знаходзіцца ў кантакце, паведамляецца далей.

Аб'ём дапамогі можа быць павялічаны пры паляпшэнні доступу гуманітарных арганізацый. Еўракамісія ў выпадку неабходнасці гатова прадаставіць дадатковую гуманітарную дапамогу, калі доступ гуманітарных партнёрскіх арганізацый у Беларусь будзе паляпшацца.

паводле dw/эж

Гісторык Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка гуляе сваю апошнюю гульню. І таму ўжо не да стратэгій

17.11.2021 20:34
Абмяркоўваем міграцыйны крызіс з даследчыкам гісторыі Еўропы Аляксандрам Фрыдманам

Польшча рыхтуе новыя інструменты для паспяховай барацьбы з хваляй нелегальнай міграцыі

18.11.2021 12:47
Прапановы кіруючай партыі не падабаюцца апазіцыі, якая называе іх спробай незаконнага прадаўжэння надзвычайнага становішча.