Берлін: Германія не прызнае Лукашэнку і будзе падтрымліваць санкцыйныя рашэнні ЕС
Падчас сустрэчы ў МЗС Павел Латушка пачуў, што рэжым Лукашэнкі стаў пагрозай не толькі для беларускага народа, але і для рэгіянальнай бяспекі.
Сцяг ГерманііRalfWieckhorst /pixabay.com/CC0 Public Domain
Германія не прызнае Лукашэнку і будзе падтрымліваць санкцыйныя рашэнні Еўрасаюза ў сувязі з жорсткім парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У гэтым запэўнілі кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку высокапастаўленыя нямецкія палітыкі падчас яго рабочай паездкі ў Берлін.
У прыватнасці, Латушка правёў сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў, офісе канцлера і Бундэстагу, а таксама спаткаўся з беларусамі Германіі. Падчас сустрэчы ў МЗС Латушка пачуў, што рэжым Лукашэнкі стаў пагрозай не толькі для беларускага народа, але і для рэгіянальнай бяспекі.
вс