Беларуская Служба

Рэпрэсіі не спыняліся на гэтым тыдні па ўсёй Віцебскай вобласці

21.11.2021 11:17
Ператрусы, арышты і «прафілактычныя гутаркі» з актывістамі прайшлі ў Полацку, Наваполацку і Віцебску.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

У Наваполацку прайшло, як мінімум, пяць ператрусаў. Актывістаў пакаралі штрафамі і суткамі. Жыхар Полацкага раёна Анатоль Каханчык, гаспадар бела-чырвона-белай хаты, атрымаў у пятніцу 15 сутак за рэпосты навін незалежных медыя.

У гэты ж дзень затрымалі ў Віцебску Барыса Хамайду. Міліцыянты адабралі ў яго ўсе беларускамоўныя кнігі пад падставай іх праверкі на экстрэмізм.

Аб'ектамі ўвагі міліцыіі таксама сталі актывісты Мікола Качурэц і Максім Жукаў.

Хутчэй за ўсё гэта спроба запалохаць людзей альбо спроба падстрахавацца на выпадак праяваў грамадскай актыўнасці ў рэгіёне.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск