Беларуская Служба

Палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова выходзіць з галадоўкі, якую трымала амаль два тыдні

23.11.2021 08:41
 Экс-кіраўніцу арганізацыі "Радзіслава" затрымалі па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.
Вольга Гарбуноваhttps://t.me/viasna96/8172

Пра гэта паведаміла яе сяброўка ў фэйсбуку:

«Оля выходзіць з галадоўкі. З'явіўся матрац і магчымасць спаць ноччу. Атрымалася перадаць лекі, перадачу і адправіць пасылку. Оля ўсіх дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне».

Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі "Радзіслава" затрымалі па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.

яс