Сямейнай пары, якую дзевяць разоў судзілі за перасылку «экстрэмісцкіх» навін адзін аднаму, а потым нечакана адпусцілі, выставілі кошт за «суткі» ў ізалятарах, паведамляе Зеркало.
3248 рублёў – столькі павінны заплаціць Анастасія-Крупеніч Кандрацьева і Сяргей Крупеніч за «дах над галавой і харчаванне» ў ізалятарах. Яны адбылі там па 112 содняў адміністрацыйнага арышту кожны.
Анастасія і Сяргей вызваліліся з Акрэсціна 5 лістапада, праз тры дні з'ехалі з Беларусі і цяпер знаходзяцца ў Варшаве.
яс