Беларуская Служба

Пяты пакет санкцый па Беларусі сёння будуць дапрацоўваць эксперты краін-чальцоў ЕС

25.11.2021 00:15
Пяты пакет санкцый можа быць прыняты ў канцы наступнага тыдня.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

У спіс трапяць каля 30 фізічных і юрыдычных асоб, якіх Брусель вінаваціць у перавозцы мігрантаў да знешняй мяжы ЕС.

Паводле нямецкага выдання Der Spiegel, у пятым пакеце санкцый Еўрасаюза супраць беларускага рэжыму апынуцца «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларусьнафта», беларускія турыстычныя кампаніі «Аскартур» і «Цэнтркурорт». У санкцыйны спіс унесены таксама сірыйская чартарная авіякампанія Cham Airlines і турэцкі пастаўнік пашпартна-візавых паслуг VIP Grub.

Падаючы гэтую інфармацыю Der Spiegel спасылаецца на канфідэнцыйны спіс, зацверджаны кіраўніком дыпламатыі ЕС Жазэ Барэлям, з якім пазнаёміліся журналісты выдання.

У чацвер, 25 лістапада, займацца санкцыйным спісам будуць эксперты краін-чальцоў ЕС, а ў панядзелак, 29 лістапада, яго могуць зацвердзіць амбасадары.

яс/паводле Свабоды