Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна

25.11.2021 12:32
Лідарку беларускіх дэмакратычных сіл запрасілі ўзяць удзел у снежаньскім Саміце за дэмакратыю.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

На Саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў, большасць з якіх – дэмакратычныя. Не запрошаны шэраг краін , сярод якіх Расія, Кітай, Турцыя, Казахстан, Паўночная Карэя і Венесуэла.

Святлана Ціханоўская як прадстаўніца беларусаў 10 снежня выступіць у рамках секцыі «Умацаванне дэмакратыі і супрацьдзеянне аўтарытарызму».

Першы Саміт за дэмакратыю пройдзе ў анлайне. Чакаецца, што ў 2022 годзе Саміт збярэ сусветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркавання стану дэмакратыі, кіраўнікоў дзяржаў заахвочваюць да практычных крокаў.

юл