Лукашэнкаўскі рэжым вынес ім прысуд па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
Праваабаронцы нагадваюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.
Выступы грамадзян насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.
Сходы грамадзян насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” заявіў, што ацэньвае пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Таксама праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязняў Уладзіміра Макарэвіча, Максіма Мікуліча, Сяргея Сакаўца, Антона Нечыпаровіча, Барыса Несцяровіча, Ігара Санкевіча, Сяргея Шаўчэнку і спыніць іх крымінальны пераслед.
юл