Беларуская Служба

У Мінcку зноў затрымалі журналіста

26.11.2021 08:01
Гэтым разам перастаў выходзіць на сувязь фрылансер Радыё «Свабода» Андрэй Кузьнечык. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Steve Buissinne from Pixabay/CC0

Пра затрыманне журналіста распавяла жонка Андрэя Алеся Рак.  Каля 17-й гадзіны ён паехаў на ровары на прагулку, а яна з двума дзецьмі засталася дома. Даволі хутка Андрэй вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

«Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой планшэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісці з імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў», — распавяла жонка журналіста.

На якой падставе затрымалі мужа, Алеся не ведае.

Паводле Радыё «Свабода»/юл